Парадокс: у нашай краіне нарадзіўся толькі адзін беларускі прэзідэнт, а вось Ізраіль атрымаў у тры разы больш.
Моталь знаходзіцца ў Іванаўскім раёне. Хаця самі месцічы кажуць па-іншаму — Янава. Вейцман нарадзіўся тут 27 лістапада 1874.
У Моталі захаваўся дом Вейцманаў. Цяпер ён знаходзіцца на завулак Лазневай, 1. Там гаспадарыць баба Хрысця. Але гаспадарыць — гучна сказана: трымае ключ і адмыкае дзверы для цікаўных.