У былым мястэчку Каменка захаваўся адзін з прыгажэйшых касцёлаў у Беларусі. За польскім часам з'явіліся заможныя дамы, якія упрыгожылі мястэчка. Назву галоўнай вуліцы, на жаль, я забыў (здаецца, Кастрычніцкая). На ёй дом №50 - мае супрацьпажарную сцяну з блокаў (вырабляліся у 20-30е гады),невялікі дом №52 абкладзены цэглаю, на галоўнай вуліцы побач з касцёлам - плебанія пабудовы 1920-30 гадоў, але ж яна была на гэтае месца перавезеная з суседней вёскі у 1990е. Невялікая хата на рагу рынку і вул.Школьнай (4?) захавалася амаль ў пачатковым выглядзе.