Старадаўняе мястэчка, за часы Полацкага і Літоўскага княства - памежная крэпасць, раскінулася зараз на паўвыспе воз. Дрысвяты. Непадалёк, праз затоку ад мястэчка, знаходзяцца рэшткі сядзібы баронаў фон Гільдэнбандтаў. Захаваліся парк (пашкоджаны), рэшткі лядоўні(з цясаных валуноў), цагляныя масткі, 2 жылыя дамы для працаўнікоў (з чырвонай цэглы) і каменна-драўлянае гумно (або пуня-адрына), якая ў занедбаным стане, але выкарыстоўваецца па прызначэнні. У сярэдзіне парку за "польскім" часам пабудаваны жылы жом. Магчыма, ён уваходзіў у склад польскай калоніі (у 1920-30-х у Дрысвятах знаходзілася ўрадавая калонія). У парку, на беразе возера знаходзіцца т.зв. Сьвятая гара. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што там былі старадаўнія могілкі, але калі ў баранэсы памерлі два сабакі, яна загадала магілы зраўняць, а на тым месці пахавала сваіх улюбёнцаў.