Галавачы - старадаўняе мястэчка. На старым Рынку, насупраць Царквы пабудаваны вялікі, плошчай больш за 100 кв.м.дом. Распавядаюць, што за польскім часам у ім месцілася карчма або крама. На мой погляд выглядае на польскі адмін.будынак (звычайна так выглядае ГМІНА, але ж гміны у Галавачах не было). Па цэнтру галоўнага фасаду - парадныя дзверы, тылавога - сенцы з "чорным" ходам. Падмурак з неабробленых камянёў на вапнавым росчыне. За саветамі - сельсавет і пазней 2-гі корпус школы. Зараз выкуплена ў прыватную ўласнасць (дача).