Пабудаваны з паўбруса з вугламі ў астачу. Вуглы зашыты дошкамі, утвараючы падабенства калон, з простым профілем у верхняй частцы. Аканіцы з квадратнымі філёнкамі. На галоўным фасадзе правай (ад вуліцы) палавіны дома на ўзроўні першых чатырох вянкоў - шаляваны вагонкай пояс.
У пач. ХХ ст. дом належыў Губерманам.