Савецкая школа была пабудавана на месцы Царквы. Ад старога цвінтара засталіся капліца і адзіны надмагільны камень. Зараз належыць прыходу і побач пабудавана новая невялікая царква. 7 траўня 1497 году крымскія татары забілі ў алтара скрыгалаўскай царквы мітрапаліта кіеўскага і Ўсяе Русі Макарыя.