Старадаўняе мястэчка Нача за галоўную вуліцу мела паштовы тракт 1667 году. Надзычай шырокая, абсажаная паабапал векавымі бярозамі зберагла некаторыя дарэвалюцыйныя дамы. Але у пасляваенны час бярозы спілавалі- зараз шырачэзная вуліца здаецца занадда пустою. На месцы маста праз р.Начу - драўляная кладка, на месцы царквы (спалена партызанамі) - пасляваенны драўляны клуб (зараз абкладзены цэглаю), на падмурку з цёсаных камянёў старой школы (таксама спалена партызанамі)- новая 1940-х, з невялікай больш позняю прыбудоваю. Старая рынкавая плошча часткова занятая школьнай прысадаю, часткова забудаваная (крама райспажыўсаюзу, помнік загінутым землякам і інш.)