Амбар быў пабудаваны ў 1902 годзе Ксяндзом Ігнатам Расалоўскім з дрэва старога касцёла на каменным падмурку, вуглавыя слупы з цэглы. Накрыты гонтам, дзверы скаваныя, з замком, у ім чатыры засекі. Падлога і столь драўляныя, драбіна на гарышча дзе маюцца два акны, з фронту ганак вылашчаны дошкамі. Дах з фронту апіраецца на чатырох слупах драўляных ўзятых з-пад хораў старога касцёла.