Былая гарадская сядзіба, зараз у будынку размяшчаецца краязнаўчы музей г. Клімавічы.
У красавіку 2024 году галоўную славутасць Клімавічаў, драўляную сядзібу Мяшчэрскіх, да "Дажынак" разабралі разам з падмуркамі. Праект "рэканструкцыі" прадугледжвае (https://klimovichi.gov.by/downloads/zakluch-museum.pdf) ўзнаўленне толькі адной унутрай сцяны з аўтэнтычнага матэрыялу, усё астатняе - навабуд.