У былым мястэчку Сямёнавічы некалі насупраць маста праз р. Усу, што веў да маёнтка Кухцічы, знаходілася гандлёвая плошча і храм. Галоўнай вуліцай мястэчка быў шлях ад плошчы да сядзібы Мярэжына, ад якой засталіся некалькі 1-2х-павярховых каменных гаспадарчых пабудоваў.