Друя складаецца з дзьвух частак - Старая Друя і Сапежын, падзеленых рэчкаю Друйкаю. У кожнай частцы была свая школа. Школа у Ст.Друі збудавана за "польскім часам" з элементамі закапанскага стылю. Размешчана на высокім пагорку і з тыльнага боку з горадам злучана доўгай каменнай лесьвіцай. План школы мае форму літары "П", чацьвёрты бок унутранага двару замыкаюць гаспадарчыя пабудовы. Хутчэй за усё вучэбны корпус - 1-на павярховы, а 2-х павярховы - гэта жыллё для настаўнікаў або дырэктара. Частка дахоўкі захавалася - на 2-паверховым корпусе і на парадным ганку са слупамі.