Распявядаюць, што у мястэчку Каменка у міжваенны час жыў вельмі спрытны будаўнік. У яго было тры сыны. І ён ім будаваў дамы. Апошні, трэці, скончыць не паспеў. А вось два астатнія, у закапанскім стылі, упрыгожваюць мястэчка: на высокім каменным цясаным падмурку,ламаным дахам і рэзьбаю па дрэве. Адзін на галоўнай вуліцы (дом № 29), другі па вул.Школьнай, 10.