Самы вядомы драўляны будынак Гомеля.
Па легендзе ў доме дажывала свае апошнія дні гомельская княгіня Ірына Паскевіч.
Пазней у будынку размяшчаўся корпус музычнай вучэльні, у якой працаваў выбітны беларускі музыка і кампазітар Рыгор Пукст.
У 2013 г. будынак разглядаўся Радай Міністэрства культуры для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але такі статус ён не атрымаў. Тэрыторыя, на якой размяшчаўся будынак, была вылучана гомельскімі ўладамі пад забудову шматпавярховага дому.
Грамадскасць Гомеля правяла шэраг акцый супраць зносу дому. Але, у выніку, неабыякавыя гомельцы сваімі сіламі разабралі дом. Зараз яго элементы захоўваюцца для аднаўлення будынку ў будучыні.
Яшчэ ў 2013 г. Мінкульт даручыў гарадскім уладам прыняць меры для захавання каштоўных элементаў будынку. Таму сёння дэкор дому захоўваецца асобна ў Музеі гісторыі горада Гомеля.