Былое мястэчка Давыдаўская Слабада (зараз в. Давыдаўка) вырасла у 19 ст. побач з вельмі старадаўняю карчмою Корань каля старога тракта з Мазыра на Рагачоў (першы уласнік карчны, напэўна, насіў прозвішча Корань; вёска Карані знаходзіцца ад яе у 13 км), замяніўшы сабою суседнее занепаўшае мястэчка Еўтушкевічы (Сьвентушкевічы), якое апынулася у некаторым атдаленні ад гандлёвага тракту. У в. Давыдавка зберагліся рынкавая плошча (на месцы царквы - пустка), магіла забітых у В.А.В. яўрэяў і значная старая местачковая драўляная забудова.