Амаль паўстагодзьдзя доўжыцца вяртаньне імя Напалеона Орды на яго малой радзіме ў Янаўскім (Іванаўскім) раёне. Тут, на Берасьцейшчыне, у вёсцы Варацэвічы знаходзілася радавая сядзіба Ордаў. Тут прайшло і дзяцінства слыннага мастака і кампазітара.
Сёння вядзецца аднаўленне сядзібы - на месцы, дзе захаваўся толькі фундамент, ужо складзены аб'ём будынку і дах.