Сядзіба 1820 года пабудовы, перавезеная колькі год таму з цэнтру г.Бельска. Знаходзілася ля падножжа Замкавай гары. Пасля перавозу дома на вул.Сасновую, 17 на старым двары былі праведзеныя раскопкі - знойдзена шмат рэчаў 16-19 ст.ст. Зараз з'яўляецца часткаю Музея малой радзімы.