Унікальны помнік магілёўскага драўлянага дойлідства. Складзены з круглага бярвення, у "чысты вугал", неашаляваны. Франтон з двума парнымі вокнамі (рэдкасць для горада) багата ўпрыгожаны магілёўскай разьбой. Захаваліся арыгінальныя вокны. У жалосным стане, частка будынка згарэла.