На вул. Савецкай. Пабудавана ў 1942 г. з дрэва на месцы храма, узведзенага ў 1847 г.
Вырашаны ў традыцыях народнага дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 3 частак: 2-яруснай чацверыковай званіцы, прамавугольнай у плане малітоўнай залы пад 2-східьным дахам і гранёнай апсіды. Шацёр званіцы завершаны макаўкай на 8-граннай шыйцы. Сцены вертыкальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.