Сядзіба Стругачаў у прадмесці Панавелішкі (сучасная Будзёнаўка).
Жылы палацык у Ашмянах належаў чалавеку, які ўваходзіў у трыццатку самых багатых людзей Беларусі.
На двухпавярховым асабняку яшчэ захавалася характэрная для пачатку ХХ стагоддзя белая ляпніна. Унутраны двор з калонамі, адкрытая веранда, выкладзеная з цэменту чара для басейна. Сядзібны дом да гэтага часу атачае каменная агароджа, зробленая на стагоддзі, з калонамі на месцы ўязных варот.
Сёння некалі знакаміты і дыхтоўны дом знаходзіцца ў вельмі кепскім стане.