Пабудавана ў 1740 годзе ў в. Дзеткавічы (Драгічынскі раён). Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з 3-вугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай грашёнай галоўкай над галоўным фасадам.Па падоўжанай восі да алтарнага зруба прыбудавана нізкая рызніца з 1-схільным дахам што надае кампазіцыі храма ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваны і завершаны развітым прафіляваным карнізам. Галоўны фасад аздоблены 4 лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. 2-ярусная чацверыковая званіца-брама размешчана асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога яруса званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў. Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. (“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 194).