Царква пабудавана ў 1627 г. у в. Порплішча Докшыцкага раёна, фундатарамі яе былі Францішак і Ганна Зебржыдоўскія[1]. Перабудавана ў 1794 г. мясцовым святаром Ждановічам і прыхажанамі, з элементамі класіцызму. У 1883 годзе прыбудавана званіца. У 1988 г. праводзіўся капітальны рамонт пабудовы. (Вікіпедыя).
Сёння знешні выгляд аб'екта сапсаваны нехарактэрнымі будаўнічымі матэрыяламі - барабан і званіца абшытыя сайдынгам.