Тыповы стараабрадніцкі дом, характэрны для рэгіёна Пасожжа. У плане прамавугольнік блізкі да квадрата, накрыты чатырохсхільным дахам.Тры вакны на вулічным фасадзе аздоблены ліштвамі класісістычных формаў з аканіцамі.Вуглы дома аздобленыя пілястрамі з дэкаратыўным завяршэннем.Такі тып аздаблення жылых дамоў рэгіёна найбольш характэрны для другой паловы-канца ХІХ ст.