Драўляны храм, пабудаваны ў 1870–1876 гадах мясцовымі прыхаджанамі пад наглядам Юстына Анішкевіча. Для будаўніцтва храма выкарыстаны матэрыял з разбуранай трапезнай царквы былога манастыра св. Мікалая ў Бельску Падляшскім [1]. Асвячоны 26.09.1878, зруб, ашаляваны дошкамі. Прамавугольны неф. З захаду 4-гранны прытвор. Царква мае барочны іканастас, вельмі рэдкі на Падляшшы.
Паўторнае асвячэнне царквы адбылося 5 чэрвеня 2014 года (пасля завяршэння капітальнага рамонту).