Недзе у 1860-х (магчыма пасля секвестру маёнтка Засулле) местіч Міра Пячонка (Печенко) набыў зямлю і заснаваў застенак побач з панскай сукнавальняю на рацэ Ліванке. За савецкім часам першы дом быў разабраны і з яго пабудаваны хлеў (глядзі апошні здымак). А вось другі (1880-х) і трэці (1936) захаваліся. І у доме 1880-х гадоў нават пражываюць яго нашчадкі. Іншы (1936) не так даўно праданы пад лецішча. Побач - могілкі, на крыжах якіх есць толькі адно прозвішча ПЕЧЕНКО.