Гісторыя школы
Упершыню царкоўна-прыхадская школа ў Рамлі адкрылася ў 1867 годзе. А ў фондзе Мінскай губернскай управы ёсць запіс, датаваны 1910 годам, аб адкрыцці Рамельскага земскага вучылішча, дзе навучалася 40 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У 1927 годзе ў вёсцы была пабудавана драўляная аднапавярховая школа.
Дополнительное учебное здание .
У гэтай школе дзеці заканчвалі 4 класы, а заняткі вяліся на польскай мове. У верасні 1939 года была адкрыта беларускамоўная школа для ўсіх дзяцей школьнага ўзросту. Дырэктарам школы быў Сук М. П. Школа ў час вайны не працавала. У верасні 1944 года школа пачала вучобу ўжо па прадметах. Пасля вызвалення Рамля ад нямецка-фашысцкай акупацыі (у ліпені 1944 г.) тут пачала працаваць пачатковая школа, якая ў 1947 годзе перарасла ў сямігодку. Дырэктарам школы быў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Іванавіч Дзялендзік. Пазней школу ўзначальвалі А. А. Карасёў, М. І. Катаеў, Я. І. Астапенка, Л. К. Раманенка, К. С. Нагар.
З 1968 года школа стала сярэдняй. У 60-70-я гады 20 ст. у школе былі паралельныя класы. З 350-405 вучнямі працавала 20-25 настаўнікаў.У 1981 годзе за сродкі калгаса “Запаветы Леніна” быў пабудаваны двухпавярховы цагляны будынак сучаснай школы на 330 месцаў.
http://rem.stolin.edu.by/be/main.aspx?guid=1211
Месца распалажэнне школы пазначана гіпатэтычна.