Непадалёк (3 км на поўнач) ад вядомай сядзібы Завішаў Кухцічы (зараз в. Першамайск) знаходзіцца в. Кухцічы (да к. 18ст. - мястэчка), дзе захавалася каля 1 км унікальнай драўлянай забудовы. Большая частка забудовы - 19 ст., калі гэта ўжо была вёска, але ж тут збераглася тыпалогія местачковая - з "манументальным" навесам на цэнтральным фасадзе, як адгалосак местачковай крамы. І шматлікія новыя гаспадары, што прыемна, рэдка фундаментальна перарабляюць старыя сядзібы. На апошнім здымку - прыклад удалай пераробкі.
Вуліца імя Карачуна знаходзіцца у в.Кухцічы . Да 1793 г. - мястэчка, уласнасць Завішаў. Усе дамы, што маюць яскрава выдзеленыя карнізы - дарэвалюцыйнай пабудовы. Мяркую, што "карніз" - гэта рэха даволі шырока распаўсюджанай местачковай традыцыі свесаў над уваходам у краму або карчму.
Ігар Клімчанка