Пасля 1917 г. сядзіба Гарадзішча была прыстасавана пад базу Дзяржынскага леспрамгасу. Пазней стала вучэбнаю базаю Беларускага тэхналагічнага інстытуту лясной гаспадаркі, чым з'яўляецца і зараз. Навокал вырасла вёска. А стары сядзібны дом зараз прыстасаваны пад шматкватэрнае жыллё. Раней, здаецца, кантора леспрамгасу. Драўляны будынак абклалі сілікатнаю цэглаю.