Жылы дом характэрны для пасляваеннай Веткі. Выразныя канфесійныя рысы мясцовага насельніцтва імкліва нівеліруюцца, аднак, культурная парадыгма стараабрадніцтва і ў новых гістарычных варунках працягвае ажыццяўляцца. Пасляваеннае адраджэнне Веткі знаменуецца з'яўленнем новых варыянтаў дэкаратыўнага аздаблення фасада, што адрознівае жылую сядзібу гэтага часу ад міжваеннага перыяда.
Нажаль такі дыхтоўны даробак мясцовай архітэктуры негледзячы на свой добры стан быў перароблены новымі гаспадарамі.