Помнік гарадской архітэктуры канца ХІХ - пач. ХХ стст..
Тэрыторыя былога Грушаўскага прадмесця - у канцы ХІХ ст. шчыльна забудаванага дамамі супрацоўнікаў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.
Пабудаваў дом Скрыпко Георгій Дзянісавіч.
Зруб у чысты вугал, з гарызантальнай шалёўкай на тарцавым і касой ("у елачку") на вулічным фасадах. Ліштвы простыя, з навершам у выглядзе прафіляванага карніза.