Сяло Васілевічы стала хутка расці пасля пабудовы чыгункі ў 1886 годзе. За 30 год яно збольшылась у два разы. Перад рэвалюцыяй гэта ўжо мястэчка. У адрозненні ад іншых мястэчак , жыдоўская грамада была невялікай. Раён на выездзе з мястэчка ў бок Хойнікаў ( недзе у р-не вул.Савецкай 180-260) , дзе амаль ўсе месцічы мелі прозвішча БРЭЛЬ , так і звалі - Брэлі.