Будынак былой сінагогі пабудаваны, па розных звестках, у адрэзку 1918 па 1924 год. Адзін з трох вядомых будынкаў драўляных сінагог, якія ў рознай ступені захаванасці дажылі да сённяшняга дня. Лепельская сінагога зараз выкарыстоўваецца як жылы дом з прыватызаванымі кватэрамі. Нягледзячы на познія архітэктурныя напластаванні ў доме добра праглядаюцца асаблівасці сінагагальнага будаўніцтва др.пал. ХІХ- пач. ХХ ст.: вальмавая страха, выразна адзначаныя вокны галоўнай залі, вакенца-"антрэсолі" жаночай галерэі, да якой вядзе лесвіца і асобны ўваход.