Пры Лангбардах у доме месьціліся тры крамы, да кожнай быў уваход з вуліцы. Пасля 1945 году ўваходы з вуліцы былі замураваныя і дом прыстасаваны пад камунальнае жытло. Адносна часу з'яўленьня Лангбардаў у Бельску: у спісе Бельскіх выбарцаў 1878 г. Лангбардаў яшчэ няма, а ў спісе домаўладароў 1914 г. ёсць Герша Лейбавіч Лангбард (з артыкула Дарафея Фіоніка "Дом Лангбардаў" у часопісе "Бельскі гостінэць"№ 67 за 2023 г.)