Асташын - радзіма вядомага фатографа Яна Булгака. Побач з вёскаю захавалася радавая сядзіба Булгакаў. Сама вёска вельмі маляўнічая і не надта перабудаваная па-савецку. Большасць забудомы даваенная і ў неблагім стане. На здымках прапанаваныя ўвазе дастаткова тыповыя прыклады з шматлікай забудовы.