Апошні дом у бок в. Пясочная з паўночна-заходняга боку вуліцы. Мае выгляд традыцыйнай шляхецкай сядзібы, але галоўным уваходам развёрнуты ўбок да галоўнай вуліцы, што звыкла для сялянскай хаты. Аздабленьне і якасць пабудоў вельмі высокае. Час пабудовы мне не вядомы, але мяркуючы па старых мапах засценак або хутар узнік на гэтым месцы пасля Першай Сусветнай вайны. На міжваенных мапах бачна , што забудова двару мела замкнёны выгляд, а галоўны ўваход жылога дому быў расчынены ўнутр двару. Магчыма, сучасны суседні дом таксама уваходзіў у першапачатковы комплекс. Адпачатку сядзіба находзілася за 750 м ад вёскі, а за савецкім часам вуліца в.Радунь дацягнулася да яе. Тэхналёгія пабудовы хлеву з паўбруса прамысловай вытворчасці адпавядае меркаванаму часу пабудовы. Над склепам (размешчаны побач з дарогаю) збудавана невялікая , але манументальная гаспадарчая пабудова. Здаецца ўражанне, што падчас яе будовы намагаліся з'імітаваць "рызынкавы" стыль, але атрымалася не вельмі выразна.