На напаўзакінутых вясковых могілках, парослых дрэвамі ды хмызнякамі, яшчэ нядаўна стаяла драўляная каплічка. Унутры нейкім цудам захаваўся старажытны роспіс, а над уваходам - надпіс: «Paswacona ta Cerkwa 1777».
Могілкавая капліца ў Найдзенавічах была адной з нямногіх, па якой можна было вывучаць беларускую царкоўную архітэктуру XVIII стагоддзя.
У 2015 годзе і гэтую капліцу зраўнялі з зямлёй. Ёсць, выяўляецца, у Беларусі такі закон: разбураць дарэшты тыя будынкі, якія не выкарыстоўваюцца паводле наўпроставага прызначэння.