Манументальны, вялікіх памераў драўляны Касцёл быў фундаваны Казімірам Завішаю у 1798 годзе. Да недаўнега часу - Дом Культуры. Яшчэ ва Ўздзе на могілках захавалася "егіпецкая" піраміда-пахавальня Завішаў, а непадалёк ад Касцёлу - трохі занедбаная, але вельмі каларытная Красная плошча з Царквою 1905г. і старымі крамамі.