Тыповая пасляваенная сядзіба з характэрнай брамай: масіўная трохшулавая двухстворкавая канструкцыя з "форткай", як у нас называюць весьніцы, накрытая чатырохсхільнай стрэшкай, з дэкаратыўнай прапільной "рашоткай". Арнаментальнае палатно надбрамнай "рашоткі"прадстаўленае шэрагам стрэлападобных ахоўных знакаў.