Новая царква паўстала ў 1771 годзе з дрэва, ў паўночнай частцы вёскі, на месцы старой трохкупальнай. У параўнанні з папярэднім новы храм выглядаў пышна. Гонтавы дах з дзвума высокімі купаламі і жалезнымі крыжамі на іх, восем вокнаў, фігурны франтон надавалі запамінальны сілуэт. Над уваходам размяшчаліся хоры; столь была драўляная, а падлога — цагляная. Пасля смерці графіню пахавалі ўнутры храма, перад алтаром, з усімі належнымі ўшанаваннямі. Тады ж была збудавана і званіца з двума звонамі, ў 12 кроках ад царквы. У такім выглядзе царква прастаяла больш стагоддзя.
У 1839 годзе абылося пераасвячэнне царквы ў праваслаўную.