У Дзембрава (Дэмбрава, Дубрава)захаваліся рэшткі фальварку (магчымая назва Аплейкі)- былая школа(?сядзібны дом) і дом для працаўнікоў. Да 1773г. фальварак Аплейкі належаў езуіцкай місіі (у Дзембраве захаваўся цагляны паезуіцкі касцёл 1674г). У 1905г. фальварак належаў Сапегам. Пасля вайны тут была школа. Зараз будынак у напалову-разбураным стане. Дадам, што у 1840г. у Дзембрава нарадзіўся выбітны мастак Казімір Альхімовіч (1840-1916).