Касцёл у Лiнове быў пабудаваны ў 1936 г. Гэта быў двухзрубавы храм, завершаны высокiм стромкiм дахам, крыху прыпаднятым каля звесаў, што надавала яму падабенства з гэтак званым закапанскім стылем. Высокi франтон быў кансольна вынесены за межы плоскасцi галоўнага фасада. Дах над апсiдай нiжэйшы, з характэрнымi вальмавымi схiламi. Высокi стромкi дах вылучаецца унiкальнай кроквеннай канструкцыяй, якая забяспечвае яго ўстойлiвасць. Пасярэдзiне даху, над шчыпцом галоўнага фасада, была невялiкая вежка – лiхтар. Адным з галоўных «неагатычных» элементаў у аблiччы касцёла даследчыкамі прызнаецца высокі выгнуты гонтавы дах. Відавочна, тут мы маем узор гэтак званага закапанскага стылю, што меў шырэйшае распаўсюджанне ў Луцкай дыяцэзіі, да якой належала ў міжваенны час Пружаншчына. Абмерныя краслюнкі касцёла ў Лінове зробленыя ДМП «Брэстрэстаўрацыяпраект». Разбураны ў 1995 г.
Крыніца:
Сяргей Харэўскi
Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915–1940 гг.
EHU, Вільня, 2008