Хата нежылая з 1970-х гадоў, выкарыстоўвалася як майстэрня Іванам Вікенціевічам Папко (гады жыцця - 1921-1986 гг).Пад шыферам захаваўся гонтавы дах. За хатай ідуць сені, далей да іх прыбудавана кладоўка, хлеў і далей гумно. Планіроўка пагоннага тыпу, традыцыйная для рэгіёна.