Побач з Св.Троіцкаю царквою знаходзяцца 2 драўляных будынкі. Па стылістычным асаблівасьсям я б аднёс іх да канца 19 - пачатку 20 ст. Адзін ужо моцна перабудаваны, а іншы пакуль стаіць закінуты. Здаецца, абодва належаць да "церковного дома". У 1792 годзе гаспадар маёнтку Цялядавічы - Нясьвіжскі жаночы кляштар бенедыктынак - пабудаваў касьцёл. У 1868 годзе ён перароблены пад царкву. Лёс кляшторнай маёмасьці мне не вядомы, але на мапе 3-х вярстоўцы (сяр. 19 ст.) на гэтым месцы пазначаны "господский дом". А на міжваеннай (1920-1930-я гг.) - школа.