А. М. Кулагін так піша : Свята-Пакроўская царква пабудавана ў 1884 г., на месцы струхнелага храма 1813 года, вядомага па малюнку Напалеона Орды 1876 г. Яшчэ раней тут існавала царква, пабудаваная да 1703 г., якая згарэла ў 1811г.. У царкоўным архіве меліся метрычныя кнігі з 1752 г.
Дадам: Пяткевіч - сапраўднае прозвішча Адама Плуга (1823-1903) (гл. малюнак Н. Орды). У Жукавым Барку нарадзіўся філосаф Саламон Майман (1753-1800) і непадалёк жыў Уладзіслаў Сыракомля (1823-1862) і іншыя вядомыя людзі.