Пасляваенная будыніна шматкватэрнага дома выпадае са знаёмай нам тыпалогіі. Жылы дом мае цокальны паверх і "мансардны" паверх у аб'еме кроўлі. У аздабленні франтона выкарыстоўваецца характэрная для Ваўкавыскага раёну схема аздаблення франтона дошкай. Пры гэтым у будынку няма выразнага падзелу на секцыі.
Якому ведамству належыла будыніна пакуль невядома.