На вуліцы Камсамольскай (сённяшні праспект Леніна) у 1926 годзе на месцы старых каталіцкіх могілак з’явіўся драўляны цырк. Найбольш верагодна, што яго аўтарам быў таксама архітэктар Станіслаў Шабунеўскі. На гэты факт указвае стылістычнае падабенства з архітэктурай клуба чыгуначнікаў.
Па прызначэнні будынак працаваў да 1932 года, затым быў перададзены Беларускаму трэцяму драматычнаму тэатру, а праз сем гадоў у ім размясціўся Рускі драматычны тэатр. У першыя месяцы вайны будынак цырка, як і шматлікія драўляныя дамы ў гэтым раёне, згарэлі ў выніку авіяналёту нямецкай авіяцыі. У 1952 годзе вядомы мінскі архітэктар Уладзімір Кароль на гэтым месцы пабудаваў манументальны чатырохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.