У пачатку 20 ст. дом належыў Луке Цішкову. Апошні ўладальнік - Барыс Марголін.
У 2013 г. будынак разглядаўся Радай Міністэрства культуры для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але такі статус ён не атрымаў. Тэрыторыя, на якой размяшчаўся дом, была аддадзеная гомельскімі ўладамі пад забудову шматпавярховікамі.
Дом быў знесеныў у 2017 г. Яшчэ ў 2013 г. Мінкульт даручыў гарадскім уладам прыняць меры для захавання каштоўных элементаў будынку. Сёння яны захоўваюцца ў Музеі гісторыі горада Гомеля.