Тыповая гарадская сядзіба другой паловы-канца ХІХ ст., уласцівая для стараабрадніцкіх слабодаў Веткаўска-Старадубскага рэгіёну. Належала дынастыі Свяшчэннікавых - вядомых чаканшчыкаў па металу (стараабрадцы называлі такіх майстроў "златокузнецами").Па сямейным паданні пабудаваная ў 1876 годзе. У плане - прамавугольнік блізкі да квадрата. Накрытая чатырохсхільным дахам.У цокальным цагляным паверсе размяшчалася майстэрня. Верхні паверх драўляны:бервяны зруб гарызантальна зашаляваны.Вокны аздобленыя характэрнымі для гэтага часу ліштвамі класіцытычнага канона: верхняя частка мае масіўнае трохвугольнае навершша, шырокі профільны пояс з дэкаратыўнымі кранштэйнамі, на ілбавой дошцы размешчаная дэкаратыўная геаметрычная кампазіцыя ў выглядзе "стралы". Праём вакна закрываецца двохстворкавымі аканіцамі.
Адным з характэрных надворных элементаў гарадской сядзібы, уласцівым для стараабрадніцкіх слабодаў Веткаўска-Старадубскага рэгіёна з'яўляецца паўцыркульны навес над вулічным услонам,так званы "паташак", верагодна, ад беларускага "паддашак".