Забудова, якая захавалася ў квартале паміж вуліцамі Міцкевіча і Гагарына ў Баранавічах
Да нашых дзён дайшлі чатыры драўляныя двухпавярховыя дамы, збудаваныя прыкладна ў 1947–1949 гадах. Хоць іх архітэктурная аснова адсылае да тыпавых праектаў 1920–1941 гадоў, самі будынкі з’явіліся ўжо пасля вайны як ведамаснае жыллё.
Адзін з дамоў, па адрасе Міцкевіча, 1(фото 1871.by), быў знесены прыкладна ў 2018 годзе. Цяпер праводзіцца падрыхтоўка да знесення дома на Міцкевіча, 5.
Квартал мае сваю адметную атмасферу. Прамавугольныя вокны з выразнымі ліштвамі, драўляны міжпавярховы карніз з фігурнай разьбой, сцены, ашаляваныя брусам і пафарбаваныя ў зялёны колер — усё гэта стварае цэласны і запамінальны вобраз.
Асаблівую ўвагу прыцягваюць драўляныя кансолі з разьбянымі элементамі, што падтрымліваюць навесы над уваходамі — дробны, але важны дэталь, якая надае дамам характар.
Планіроўка даволі нетыповая: у канцы вузкага калідора размяшчаецца маленькая кухня, а ўнутры захаваліся арыгінальныя печы, выкладзеныя керамічнай кафляй. У дамах драўляныя перакрыцці, на другі паверх вядзе шырокая маршвая лесвіца з аўтэнтычнымі балясінамі і агароджамі, якія цудам захаваліся.
На жаль, гэтыя будынкі не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму не ахоўваюцца законам і не падлягаюць рэстаўрацыі. Толькі час пакажа, колькі яшчэ яны прастаяць.