Яго гаспадаром быў уладальнік шляхецкага прозвішча дваранін Уладзіслаў Хацкі. Імаверна, ён быў служачым Палескай чыгункі.
Дом меў багаты дэкор, яго мезанін выходзіў адразу на дзве вуліцы. Будынак быў узведзены ў 1897 годзе без выкарыстання капітальнага фундаменту. Відаць, у гэтым крыецца прычына таго, што пасля вайны на яго месцы быў пабудаваны іншы, больш просты, будынак.