У часы Другой Рэчы Паспалітай Наваградак стаў цэнтрам ваяводства. Для забеспячэння жылплошчай прыезджых польскіх урадоўнікаў на ускрайку горада была пабудавана ўрадавая калонія - зачынены квартал, выкананы ў адзіным архітэктурным стылі. Такі квартал-калонія быў пабудаваны ў Наваградку ў першай палове 1920-х гадоў.
Кіраваў работамі архітэктар Вільгельм Хэннэберг (Wilhelm Henneberg). Да нашага часу квартал захаваўся часткова.